Радыё

Доктар Cайкоў: ці шкодзіць поўная адмова ад алкаголю?

Высновы даследаванняў брытанскіх і французскіх навукоўцаў пракаментаваў вядомы доктар Дзмітрый Сайкоў.
Sputnik

Навукоўцы Вялікабрытаніі і Францыі правялі даследаванні, у выніку якіх прыйшлі да высновы, што поўная адмова ад алкаголю павялічвае рызыку развіцця дэменцыі.

Вядучы радыё Sputnik Беларусь пацікавіўся меркаваннем вядомага псіхатэрапеўта, кандыдата медыцынскіх навук Дзмітрыя Сайкова з гэтай нагоды.

"Не думаю, што да паведамленняў французскіх і брытанскіх навукоўцаў трэба ставіцца з даверам. Разам з тым ёсць пэўныя пазітыўныя моманты ўздзеяння алкаголю на арганізм (і гэта даказана навукай), але наконт развіцця дэменцыі я б не наважыўся каментаваць у той ці іншы бок, хутчэй за ўсё, гэта інтэрнэт-правакацыя", - сказаў Сайкоў.