МІНСК, 21 сту - Sputnik. Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава падзялілася фатаграфіяй зімовага Мінскага мора, на беразе якога знаходзіцца яе асабняк, паведамляе Sputnik.
Зараз экс-біятланістка шмат часу праводзіць у Беларусі. Яе ўсё часцей можна ўбачыць на спартыўных мерапрыемствах, накіраваных на папулярызацыю здаровага ладу жыцця. Домрачава як зорны пасол Еўрапейскіх гульняў-2019 актыўна дапамагае ў прасоўванні маштабнай спартыўнай падзеі.
"Мая Беларусь. Чыстая прырода", - падзялілася здымкам у сваім Instagram Домрачава.
Падпісчыкі пацікавіліся, дзе зробленая фатаграфія. Некаторыя здагадаліся, што гэта вёска Лапаравічы на беразе Мінскага мора, дзе ў спартсменкі ёсць вялікі катэдж.
Асабняк на беразе Мінскага мора Домрачава будавала некалькі гадоў. У доме ёсць усё неабходнае для камфортнага жыцця - спартыўная зала, басейн, кінатэатр. Планавалася, што катэдж будзе здадзены яшчэ тры гады таму, але незаселеным ён яшчэ быў вясной мінулага года.