Юра Дзівакоў вядомы перш за ўсё як рэжысёр тэатра лялек, у гэтай галіне ён нават ганараваны прэстыжнай узнагародай - Нацыянальнай тэатральнай прэміяй (2018). Сёння ён спрабуе сябе ў рамках класічнага тэатра.
Нядаўна з аншлагам прайшла прэм'ера тэатральнага праекта "Песня песняў". Спектакль заснаваны на біблейскіх тэкстах, аўтарства якіх прыпісваецца цару Саламону. Гэтыя рамантычныя радкі на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва знаходзілі мноства рэлігійных трактовак, натхнялі музыкаў, жывапісцаў і паэтаў.
"Я б сказаў больш, гэта не проста біблейская тэма, гэта тэма чалавека і гэта самае важнае. Таму што біблейская тэма нам дае мноства інтэрпрэтацый. А чалавек - гэта рэальнасць, рэалізм і ўсё, што можна да гэтага ўжыць, у тым ліку і каханне у гэтым жыцці. У "Песні песняў" шмат сэксуальнага, шмат эротыкі і нават змрочных нейкіх рэчаў, якія мы стараемся нават не казаць, знаходзячыся ў блізкіх адносінах з каханай і наўрад ці калісьці скажам. Але гэта магчыма распавесці ў тэатральнай прасторы . У Цэнтры візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн" мы назвалі гэтую пастаноўку "Акт у адной дзеі", - распавядае Дзівакоў.
У гутарцы на радыё Sputnik Беларусь рэжысёр згадаў яшчэ адну сваю працу - спектакль "Крыжовыпаходдзяцей" па п'есе Андрэя Іванова. Тры гады таму яна стала пераможцам IV Міжнароднага драматургічнага конкурсу "Бадэнвайлер".
П'еса заснавана на рэальных падзеях гісторыі сярэднявечнай Еўропы. Аўтары спектакля разважаюць над няпростым сталеннем чалавека, неабходнасцю рабіць выбар у жыцці.
Абодва праекты рэжысёр ставіў на падмостках культурнага хаба "ОК16", адзначыўшы, што хацеў такім чынам вярнуцца да тэатра ў яго першапачатковым выглядзе, дзе адлегласць паміж акцёрам і гледачом мінімальна, што прадугледжвае вялікую ступень даверу паміж усімі ўдзельнікамі дзейства.
Больш падрабязна аб гэтым глядзіце ў відэатрансляцыі радыё Sputnik Беларусь.