Фестываль, які ў рэспубліцы праводзіўся Беларускай федэрацыяй загартоўвання і спартыўнага зімовага плавання ў чацвёрты раз, стаў ужо традыцыйным. На яго збіраюцца плыўцы не толькі з усёй рэспублікі, але і замежжа - Расіі, Эстоніі, Латвіі і нават Аргенціны.
Заплывы адбыліся на Камсамольскім возеры: спартсмены і аматары спаборнічалі на дыстанцыях 25 і 100 метраў брасам, 50 і 200 метраў вольным стылем, 50 метраў батэрфляем, а таксама ў эстафеце 4 па 25 метраў вольным стылем.