У гэтую ноч адбылося поўнае месяцовае зацьменне, якое назіралася практычна па ўсім свеце. Цікава, што Месяц не зусім быў заценены Зямлёй, нейкая частка святла пераламлялася ў атмасферы Зямлі і накіроўвалася ў бок спадарожніка. Гэтым і тлумачыцца такое яркае адценне.
Акрамя таго, Месяц прайшоў па арбіце досыць блізка да Зямлі і яе бачны дыяметр павялічыўся прыкладна на восем адсоткаў (такая з'ява называецца суперпоўняй).
Зацьменне ў Беларусі, а дакладней яго частковая паўценевая фаза, пачалося ў 6 гадзін 34 хвіліны. Асабліва добра яно было відаць удалечыні ад сталіцы.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik кадры месяцовага зацьмення 21 студзеня з усяго свету.
Наступны раз поўнае месяцовае зацьменне адбудзецца толькі праз паўтара гады 26 мая 2021 года.