Артэфакты, дагэтуль недаступныя шырокай публіцы, пакажуць у Мастацкім музеі

Зараз у музеі ідзе мантаж выставы, якая адкрыецца з нагоды 80-годдзя ўстановы.
Sputnik

МІНСК, 23 сту - Sputnik. Наведвальнікі Мастацкага музея змогуць убачыць экспанаты, якія дагэтуль доўгі час знаходзіліся на рэстаўрацыі і былі недаступныя шырокай публіцы з-за сваёй незахаванасці. У гэтыя гадзіны ідзе мантаж адмысловай выставы, прымеркаванай да 80-годдзя ўстановы.

Артэфакты, дагэтуль недаступныя шырокай публіцы, пакажуць у Мастацкім музеі

Прадстаўленыя ў экспазіцыі экспанаты – вынік працы рэстаўратараў Нацыянальнага мастацкага музея, а таксама супрацоўнікаў сектара хіміка-фізічных даследванняў.

Артэфакты, дагэтуль недаступныя шырокай публіцы, пакажуць у Мастацкім музеі

Больш за 60 прадметаў мастацтва будуць прадстаўленыя на розных этапах працы, пачынаючы ад навуковых даследванняў, працэса аднаўлення і канчатковага выніка пасля рэстаўрацыі. Побач з кожным творам мастацтва будзе знаходзіцца спецыяльны планшэт, з дапамогай якога любы наведвальнік зможа прасачыць рэстаўрацыйны шлях артэфактаў.

Артэфакты, дагэтуль недаступныя шырокай публіцы, пакажуць у Мастацкім музеі

Выстава будзе працаваць да 17 сакавіка гэтага года.