Бабіч: Гомельская вобласць - адзін з самых развітых рэгіёнаў

Пасол Расіі наведвае паўднёвы рэгіён Беларусі з рабочым візітам, падчас якога азнаёміцца з культурным і прамысловым патэнцыялам вобласці.
Sputnik

МІНСК, 23 сту - Sputnik. У супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі Расіі і Беларусі трэба выкарыстоўваць магчымасці Саюзнай дзяржавы, сказаў пасол РФ Міхаіл Бабіч падчас сустрэчы з кіраўніком Гомельскай вобласці Уладзімірам Дворнікам.

Паводле яго слоў, ён наведваў Гомель яшчэ ў савецкія часы. "Гомельская вобласць - адзін з самых развітых рэгіёнаў краіны ў прамысловым і эканамічным плане і ў плане супрацоўніцтва і кааперацыі з Расіяй", - заявіў пасол.

Пры гэтым Бабіч адзначыў высокі чалавечы патэнцыял рэгіёну і высокі ўзровень супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі.

"Хацеў бы абмеркаваць пытанні, якія нас хвалююць, каб нашы адносіны прасоўваліся", - адзначыў расійскі пасол.

Праўда, кіраўнік дыпмісіі заклікаў не абмяжоўвацца толькі пытаннямі двухбаковага тавараабароту, паколькі "нашы адносіны носяць братэрскі характар, ёсць Саюзная дзяржава".

Таму Бабіч звярнуў увагу на развіццё гуманітарнага супрацоўніцтва, культурнага абмену і ў адукацыі.

"Тут трэба звярнуць увагу, якія магчымасці дае Саюзная дзяржава. Гэта зусім іншыя магчымасці і культурныя, адукацыйныя. Тут вельмі шмат важных пытанняў. Тым больш што вобласць прымежная да Расіі. У вас развіты цесныя адносіны з Бранскай вобласцю, добрыя, добрасуседскія", - падсумаваў пасол Расіі.

У сваю чаргу старшыня Гомельскага аблвыканкама запрасіў Бабіча прыняць удзел у рэгіянальным эканамічным форуме, які пройдзе ў рэгіёне ў маі гэтага года.