МІНСК, 23 сту - Sputnik. Сям'я з гарадскога пасёлка Акцябрскі ў сябе ў двары зляпіла са снегу танк ІС-7, піша мясцовае выданне "Чырвоны Кастрычнік".
Ідэя стварыць незвычайную снежную скульптуру з'явілася ў сям'і Скрыпчанка на Каляды - дзеці прапанавалі бацькам зляпіць танк. Для "баявой машыны" спатрэбілася шмат снегу, які звозілі на калясках з усёй акругі.
Беларуская сям'я зляпіла са снегу гіганцкі танк ІС-7
© Photo : "Одноклассники" / Наталья Скрипченко (Варава)
Даўжыня незвычайнага "снегавіка" разам з гарматай складае дзесяць метраў, шырыня - больш за тры, вышыня - амаль два з паловай.
На стварэнне танка спатрэбілася 12 дзён.
Калі ў Беларусь прыйшло пацяпленне, Наталля Скрыпчанка прызналася, што танк "увесь паплыў". Аднак адліга змянілася пахаладаннем, і "дзед", як яшчэ называюць ІС-7, "выжыў".