МІНСК, 23 сту - Sputnik. Букмекерскія канторы вызначыліся з фаварытамі кінапрэміі "Оскар-2019", паведамляе Sputnik.
Намінанты на прэмію "Оскар-2019" былі названы напярэдадні ў Лос-Анджэлесе. Максімальную колькасць намінацый (па 10) атрымалі карціны "Рома" і "Фаварытка". Таксама за прэмію "Лепшы фільм" пазмагаюцца "Багемская рапсодыя", "Улада", "Зорка нарадзілася", "Зялёная кніга", "Чорны кланавец" і, упершыню ў гісторыі, баявік Marvel - "Чорная пантэра".
Букмекерскія канторы за месяц да абвяшчэння вердыкта кінаакадэмікаў вызначыліся з фаварытамі "оскараўскай гонкі". Так, ставяць букмекеры на перамогу фільма "Рома" - стужка Альфонса Куарона ўжо была высока ацэненая на шэрагу кінафэстаў, а таксама крытыкамі.
Што цікава, "Рому" у кінатэатрах не паказваюць - стужку распаўсюджваюць на сэрвісе Netflix. Адначасова гэты фільм прадстаўлены і ў намінацыі як "Лепшы фільм на замежнай мове", а таксама ў васьмі іншых катэгорыях.
На другім месцы па верагоднасці атрымаць "Оскар" знаходзіцца трагікамедыя "Зялёная кніга", на трэцім - гістарычная стужка "Фаварытка".
Менш за ўсё шанцаў, на думку букмекераў, перамагчы ў катэгорыі "Лепшы фільм" у карцін "Чорная пантэра" і "Улада".
Цырымонія прысуджэння прэміі "Оскар" пройдзе ў Лос-Анджэлесе 24 лютага. Цікава, што за месяц да мерапрыемства дагэтуль невядома імя вядучага шоу.