МІНСК, 24 сту - Sputnik. Пераглядаў вынікаў Другой сусветнай вайны быць не можа, сказаў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на пасяджэнні Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Румас назваў Беларусь пераемніцай лепшых духоўных традыцый Савецкага Саюза. Ён таксама заявіў, што неабходна зрабіць усё магчымае для паляпшэння ўмоў жыцця ветэранаў у краіне.
"Неабходна шчыра паклапаціцца пра людзей, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай Айчыны, хутка вырашыць іх сацыяльныя, бытавыя і медыцынскія праблемы", - падкрэсліў кіраўнік урада.
Ён са шкадаваннем канстатаваў, што ветэранаў засталося вельмі мала - Мінпрацы і сацабароны лічыць, што цяпер у Беларусі іх rhs[e больш за 6 800.
"Галоўнай задачай мерапрыемстваў, прысвечаных вызваленню Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з'яўляецца ўмацаванне ідэй міру, дабра і міжнароднай салідарнасці, захаванне гістарычнай памяці аб усіх удзельніках вайны, у тым ліку замежных грамадзянах, якія змагаліся на беларускай зямлі, а таксама аб ахвярах генацыда і Халакоста ", - сказаў Румас і загадаў дайсці да кожнага ветэрана.
Ён упэўнены, што агульны лозунг "Ніхто не забыты - нішто не забыта" павінен вызначаць накіраванасць правядзення мерапрыемстваў. Румас назваў задачай аргкамітэта - захаванне памяці аб тых, хто не вярнуўся з вайны.