Лукашэнка: дзе высока стаіць навука, высока будзе стаяць і чалавек

Прэзідэнт Беларусі ўручыў сёння дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам.
Sputnik

МІНСК, 25 сту - Sputnik. Навукоўцы павінны працягнуць пошук альтэрнатыўных крыніц энергіі і спыніць незваротныя экалагічныя змены, сказаў Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі ў Палацы Незалежнасці.

Беларусь паднялася ў рэйтынгу краін дзякуючы навуцы

На яго думку, навука ніколі не замыкалася ў рамках дзяржаўных або геапалітычных межаў, таму што з'яўляецца здабыткам усіх людзей і служыць цывілізацыі. Гэта своеасаблівы тэзіс, які кажа пра тое, што навука носіць інтэрнацыянальны характар.

"І вам, беларускім навукоўцам, як і ўсёй сусветнай навуковай супольнасці, трэба будзе яшчэ нямала зрабіць, каб адказаць на беспрэцэдэнтныя па складанасці і шматмернасці сучасныя выклікі", - даў наказ кіраўнік дзяржавы.

Услед за гэтым ён пазначыў і такія канкрэтныя задачы, як пошук альтэрнатыўных крыніц энергіі, каб спыніць незваротныя экалагічныя змены.

Беларускім навукоўцам трэба адкрываць новыя спосабы прафілактыкі невылечных хвароб і барацьбы з імі. Неабходна працаваць і над пераадоленнем харчовых крызісаў і ў цэлым праблем, якія важныя усяму чалавецтву.

"Але ў маштабах сваёй краіны мы павінны разам працаваць, перш за ўсё, на дасягненне дзяржаўных стратэгічных мэтаў", - пазначыў перспектывы Аляксандр Лукашэнка.

Навукоўцам неабходна павышаць канкурэнтаздольнасць беларускай эканомікі, што дасць магчымасць забяспечыць нацыянальную бяспеку і ўмацаваць суверэнітэт дзяржавы.

На думку, беларускага лідара, навукоўцы павінны накіроўваць свае таленты і майстэрства на тое, каб свет мяняўся ў лепшы бок, а разам з ім і чалавецтва перайшло на новую прыступку ў сваім развіцці.

"Таму што там, дзе высока стаіць навука, высока будзе стаяць і чалавек", - сказаў Лукашэнка.