Навукоўцы даказалі карысць аспірына пры лячэнні рака

У хворых, якія рэгулярна прымалі аспірын, шанец пражыць больш павялічваўся з 25% да 78%.
Sputnik

МІНСК, 28 сту - Sputnik. Рэгулярны прыём аспірына паляпшае выжывальнасць хворых на рак пацыентаў, вынікі адпаведнага даследавання апублікаваныя ў Journal of Experimental Medicine.

СААЗ назвала галоўныя пагрозы здароўю людзей у 2019 годзе

Аб магчымай карысці прыёму аспірына (ацэтылсаліцылавай кіслаты) у якасці прафілактыкі шэрагу хвароб навукоўцы задумаліся даўно. Так, праходзіў цэлы шэраг даследаванняў, мэтай якіх было вывучэнне ўплыву рэчыва не толькі на сардэчна-сасудзістую, але і на іншыя сістэмы арганізма.

Як высветлілі навукоўцы Каліфарнійскага ўніверсітэта Сан-Францыска, рэгулярны прыём аспірына можа значна палепшыць выжывальнасць пацыентаў.

Даследчыкі аналізавалі сувязь паміж прыёмам аспірына і іншых нестэроідных супрацьзапаленчых (НСЗС) з выжывальнасцю хворых анкалагічнымі захворваннямі з генам PIK3CA.

Паводле аналізу дадзеных аб 226 пацыентах з ракам галавы і шыі, сярод тых, што рэгулярна прымалі аспірын шанцы пражыць даўжэй павялічваліся з 25% да 78%. Прэпарат навукоўцы рэкамендавалі выкарыстоўваць не менш за шэсць месяцаў.

Зрэшты, пацыенты з іншымі відамі анкалогіі без мутацыі гена не паказалі такой дынамікі.

Каліфарнійскі ўніверсітэт плануе працягнуць вывучэнне сувязі НСЗС з лячэннем іншых формаў рака, незалежна ад таго, пра мутацыі якога гена ідзе гаворка.