МІНСК 29 студз - Sputnik. Комплексная праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей узброеных сіл стартавала ў Беларусі ў аўторак, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.
У праверцы будуць задзейнічаны органы ваеннага кіравання аператыўнага і тактычнага узроўняў, механізаваныя і танкавыя часці, падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый, розных родаў войскаў, тэхнічнага і тылавога забеспячэння. Правядзенне мерапрыемстваў будзе курыраваць першы намеснік міністра абароны Беларусі, генерал-маёр Алег Белаконеў.
Акрамя таго, на зборы будуць прызваны каля 1,4 тысячы ваеннаабавязаных запасу. Каля 20 адзінак тэхнікі, якая належыць дзяржаўным органам і арганізацыям, плануецца прыцягнуць для ўдзелу ў праверцы.
У прэс-службе Мінабароны расказалі, што надаваць рэалістычнасці вучэнняў будуць вайскоўцы сіл спецыяльных аперацый: яны будуць імітаваць дзеянні ўмоўнага праціўніка.
"Завершыцца праверка штабнымі трэніроўкамі і вучэннямі рознага ўзроўню з баявой стральбой на палігонах узброеных сіл", - заключылі ў ведамстве.
У мінулым годзе праверка боегатоўнасці беларускай арміі таксама пачалася ў канцы студзеня. Тады таксама з запасу былі прызваны каля 1,5 тысяч ваеннаабавязаных, у тым ліку 50 жанчын з ваенна-ўліковай спецыяльнасцю.