МІНСК, 29 сту - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка змяніў генеральны план Мінска, адпаведны ўказ №29 быў падпісаны кіраўніком дзяржавы 25 студзеня, у аўторак яго апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Змены ў генплане закранулі сталічны мікрараён Навінкі. Згодна з указам, у раёне вуліцы Паліны Мядзёлкі з ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны выключаныя 24 гектара зямлі.
"Уключыць гэты зямельны ўчастак у склад зоны прасторава-змяшанай жылой забудовы шматкватэрнага і сядзібнага тыпу ў межах згодна фрагменту генеральнага плана Мінска", - гаворыцца ў дакуменце.
Зараз гэтая тэрыторыя адведзена пад будаўніцтва шматкватэрнага жылля з параметрамі высокашчыльнай забудовы і ўзвядзенне школы. У дадзены момант гэтыя землі часткова выкарыстоўваюцца для вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Частка тэрыторыі займае пустка.
Раней гэтая зона была зарэзерваваная для перспектыўнага развіцця горада ў перыяд пасля 2030 года. Аднак, мяркуючы па ўсім, забудоўшчыкі пачнуць асвойваць яе нашмат раней.