Мінская экспазіцыя, якая ў гэтыя дні адкрываецца ў Беларусі, у сценах галоўнага мастацкага музея краіны, мае арыгінальную назву "Татэмы Зімагораў". Падрабязнасцямі на радыё Sputnik Беларусь падзяліўся куратар выставы, загадчык аддзела навукова-асветніцкай работы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Салодкі.
"Гэта не толькі ў Нацыянальным мастацкім музеі ўпершыню, гэта наогул у нашай рэспубліцы ўпершыню - выстава жывапісу Барыса Грабеншчыкова. Усім вядома, што ён не проста музыка, а адзін з вядучых рок-музыкаў на постсавецкай прасторы, але мала каму вядома, што ён захапляецца жывапісам. Калі песні ён запісвае для шырокай публікі, то жывапісам ён кажа, што займаецца сабе на радасць, у задавальненне і калі ёсць вольны час", - распавёў Салодкі.
Як адказаў куратар выставы ў інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь, вынікі мастацка-творчай рэфлексіі Барыса Грабеншчыкова мінская публіка ўбачыць у юбілейны для музея год. У гонар 80-годдзя Нацыянальны мастацкі музей запланаваў на працягу года шэраг цікавых ініцыятыў, напрыклад, у сценах музея нароўні з шэдэўрамі Шышкіна і Урубеля будуць экспанавацца не зусім звычайныя творы мастацтва.
Жывапісная выстава лідара гурта "Акварыум" пройдзе ў Нацыянальным мастацкім музеі з 29 студзеня па 10 сакавіка. Аўтар палотнаў, рок-музыкант Барыс Грабеншчыкоў абяцае парадаваць публіку і парай сваіх хітоў.
Падрабязнасці размовы з куратарам выставы жывапісу Барыса Геребенщикова "Татэмы Зімагораў" Дзмітрыем Салодкім слухайце на радыё Sputnik Беларусь.