Праз тыдзень, 9-10 лютага, у нямецкім горадзе Браўншвейг зборная Беларусі правядзе матч першага раунда Сусветнай групы Кубка Федэрацыі супраць Германіі.
"Так, я планую прыняць удзел (у матчы Германія - Беларусь). Не ведаю, паставяць мяне гуляць ці не", - сказаў Азаранка ў інтэрв'ю прэс-службе Беларускай тэніснай федэрацыі.
Паводле яе слоў, у зборнай вялікая канкурэнцыя - беларускія тэнісісткі паказваюць добрыя вынікі. Разам з тым, Азаранка адзначыла, што была б рада знаходзіцца ў камандзе.
Азаранка дадала, што пасля турніру ў Санкт-Пецярбургу яна плануе на пару дзён прыехаць у Мінск.
Нагадаем, беларуска ў апошні раз гуляла ў складзе зборнай у Кубку Федэрацыі ў Маскве ў плэй-оф Сусветнай групы супраць Расіі. Тады Азаранка і кампанія святкавалі перамогу 3:2.