Некаторыя віды пенсій павялічацца з 1 лютага ў Беларусі

Рост мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій, а таксама павелічэнне даплат і надбавак да пенсій звязаны са змяненнем з 1 лютага бюджэту пражытачнага мінімуму.
Sputnik

МІНСК, 29 сту - Sputnik. Некаторыя віды пенсій павялічацца з 1 лютага ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), распавялі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

Бюджэт пражытачнага мінімуму павялічыцца ў Беларусі

БПМ з 1 лютага павялічваецца на 2 рублі 69 капеек і складзе 216,9 рубля. З аглядкай на новы памер БПМ, будзе зроблены ў тым ліку пераразлік мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій, а таксама даплат пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэй, надбавак да пенсій і дапамог па доглядзе за інвалідам I групы або за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.

У выніку мінімальны памер пенсіі па ўзросце, які прызначаецца пры стажы ў жанчын 20 і ў мужчын - 25 гадоў, з улікам даплаты ў 20% сярэдняга заробку складзе 216,71 рубель.

Грамадзяне, якія не зарабілі мінімальную працоўную пенсію, па дасягненні жанчынамі 60 і мужчынамі 65 гадоў могуць разлічваць на сацыяльную пенсію, якая з 1 лютага складзе 108,45 рублёў.

Памеры іншых сацыяльны пенсій, якія прызначаюцца пры неатрыманні працоўнай, устаноўлены ў наступным памеры: інвалідам 1 групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства - 238,59, інвалідам з дзяцінства 2 групы - 206,06, інвалідам 2 групы, дзецям у выпадку страты карміцеля - 184,37, інвалідам 3 групы - 162,68 рубля.

Пенсіі дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў пры рознай ступені страты здароўя ўстаноўлены ў памеры ад 173,52 да 238,59 рубля.

Змяняюцца таксама памеры даплат і надбавак да пенсій. Для непрацуючых пенсіянераў, якія дасягнулі 75 гадоў, штомесячная надбаўка складзе 40,67, якія дасягнулі 80 гадоў - 54,23 рубля. Надбаўкі да пенсій інвалідам 1 групы павялічацца да 54,23, пенсіянерам, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, да 27,12 рублёў.

Акрамя таго змяняюцца памеры дапамог па доглядзе за інвалідам I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, а таксама шэраг іншых катэгорый пенсій.

Поўныя дадзеныя пра змены, якія закрануць выплат пенсіянерам і інвалідам можна знайсці на сайце Мінпрацы.