Радыё

Баль: эстрада і бардаўская песня могуць быць у дуэце, калі гаворка ідзе пра каханне

Бард Аляксандр Баль рыхтуецца прадставіць публіцы незвычайны аўтарскі вечар пад назвай "Жыць, спадзеючыся і кахаючы", дзе бардаўская песня аб'яднаецца з эстраднай ў выкананні спявачкі Жанэт.
Sputnik
Баль: эстрада і бардаўская песня могуць быць у дуэце, калі гаворка ідзе пра каханне

Эстрада і бардаўская песня - такі творчы тандэм задумаў вядомы беларускі бард Аляксандр Баль напярэдадні самага рамантычнага зімовага свята - Дня закаханых. Спецыяльным госцем яго аўтарскага вечара стане артыстка Маладзёжнага тэатра эстрады, папулярная беларуская спявачка Жанэт. Аўтар канцэртнай праграмы "Жыць, спадзеючыся і кахаючы" лічыць такі музычны эксперымент магчымым, таму што каханне натхняе ўсіх.

"Песні, якія звязаны з гэтай тэмай, і будуць у канцэрце. У гасцях ўпершыню будзе Жанэт. Мы ніколі да гэтага не спявалі разам. Уся гэтая гісторыя вельмі пацешная - змешванне розных жанраў, і я б нават сказаў, розных поглядаў на жыццё і творчасць", - распавядае Баль.

Аляксандр Баль - харызматычны артыст, таленавіты аўтар-выканаўца, лаўрэат прэстыжных фестываляў аўтарскай песні, у тым ліку знакамітага Грушынскага. На прафесійнай сцэне Аляксандр Баль выступае ўжо больш за 20 гадоў. Ён выпусціў больш за дзясятак сольных альбомаў. Акрамя таго, выканаўца кіруе музычнай часткай Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра.

Кожная песня Аляксандра Баля - гэта маленькі захапляльны спектакль, які артыст стварае сваім магутным і кранальным голасам, віртуозным граннем на гітары і непаўторнай энергіяй. Рамантычны дуэт Аляксандра Баля і Жанэт выступіць на сцэне канцэртнай залы "Верхні горад" 9 лютага.

Фрагмент гутаркі са спеваком Аляксандрам Балем слухайце на радыё Sputnik Беларусь.