Беларусь накіравала ў Расію прапановы па адмене роўмінгу

Раней планавалася, што роўмінг паміж дзвюма краінамі можа быць адменены ўжо ў гэтым годзе.
Sputnik

МІНСК, 31 сту - Sputnik. Беларусь накіравала ў расійскія профільныя ведамствы прапановы па адмене роўмінгу ўнутры Саюзнай дзяржавы, паведаміла начальнік упраўлення рэгулявання сувязі і інфармацыйных тэхналогій Мінсувязі РФ Алена Заева.

Кускоў: для адмены роўмінгу ў ЕАЭС трэба ўпарадкаваць ўсе тарыфныя планы

"Паколькі гэта перамовы паміж дзвума краінамі, дарожная карта цяпер абмяркоўваецца. Мы нядаўна атрымалі прапановы з Мінкомсувязі РФ ад беларускага боку", - цытуе РІА "Новости" словы прадстаўніка Мінсувязі.

Заева адзначыла, што зараз бакі пачнуць абмеркаванне гэтага пытання.

Раней намеснік кіраўніка Федэральнай антыманапольнай службы Расіі Анатоль Галамолзін паведамляў, што краіны дамовіліся адмяніць роўмінг у бягучым годзе.

Пытанне аб адмене роўмінгу Беларусь і Расія ўпершыню абмеркавалі на пасяджэнні ВДС летам 2017 года. Старшыня Саўфеда Валянціна Мацвіенка выступіла з такой прапановай па аналогіі з Еўрасаюзам.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гэтую ініцыятыву тады падтрымаў, адзначыўшы, што гатовы даручыць адпаведную задачу ўраду.