Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik пашырае аўдыторыю

Sputnik называюць "дзёрзкім джокерам" сярод дзяржаўных СМІ.
Sputnik

МІНСК, 31 сту - Sputnik. Колькасць унікальных наведвальнікаў інфармацыйнага сайта Sputnik Літва ў 2018 годзе павялічылася на 561,7% - да 575 тысяч у месяц, сведчаць дадзеныя Google Analytics.

"Такі бурны рост тлумачыцца абнаўленнем рэдакцыі, змяненнем стратэгіі і тым фактам, што наш партал параўнальна малады, а маладым, як вядома, расці лягчэй", - лічыць шэф-рэдактар Sputnik Літва Марат Касем.

Хуткімі тэмпамі пашыралася ў мінулым годзе аўдыторыя міжнароднага агенцтва і ў двух іншых дзяржавах Балтыі. Так, колькасць унікальных наведвальнікаў сайта Sputnik Эстонія ў студзені-снежні ўзрасла на 173,8%, амаль да 815 тысяч у месяц, а сайта Sputnik Латвія - на 157,9%, да 831 тысячы ў месяц. І гэта пры тым, што іх журналісцкія калектывы сутыкаюцца ў сваёй працы з вялікімі цяжкасцямі. Так, у ліпені "для гутаркі" на 12 гадзін ў Рызе паліцыяй бяспекі быў затрыманы шэф-рэдактар Sputnik Латвія Вялінцінс Ражэнцоўс.

Аналагічныя "тлумачальныя гутаркі" неаднаразова праводзіліся з супрацоўнікамі Sputnik Эстонія.

Цэнзура ў дзеянні: Facebook пачаў выдаляць старонкі Sputnik

"Абсалютна неправамерна заблакаваны наш рахунак у банку. Нам адмаўляюць у акрэдытацыі, нам адмаўляюць у каментарах... Sputnik Эстонія - гэта прафесійны сродак масавай інфармацыі. Ёсць толькі адно, што нас адрознівае ад іншых СМІ, - гэта тое, што наш пункт гледжання іншы, чым у мэйнстрым-медыя", - канстатуе шэф-рэдактар парталу Алена Чэрышава.

Што тычыцца іншых краін блізкага замежжа, то па выніках 2018 года Sputnik стаў абсалютным лідарам па інтэрнэт-аўдыторыі сярод усіх СМІ ў 7 з іх - Абхазіі, Арменіі, Грузіі, Кіргізіі, Малдовы, Таджыкістане і Паўднёвай Асеціі. У Беларусі ён ідзе на 2-м месцы, ва Узбекістане - на 3-м.

У далёкім замежжы найбольшы прырост аўдыторыі прадэманстраваў бразільскі Sputnik: колькасць яго унікальных наведвальнікаў павялічылася за год на 165,4%, да 4 мільёнаў 154 тысяч у месяц. На другім месцы арабскі сайт агенцтва з ростам на 124,6%, да 5 мільёнаў 204 тысяч у месяц, на трэцім - франкамоўны: рост на 110,1%, да 4 мільёнаў 953 тысяч унікальных наведвальнікаў у месяц. Па сумарнай колькасцi сярэднямесячных праглядаў наперадзе апынуліся франкамоўны (23 мільёны 373 тысяч), арабскі (20 мільёнаў 121 тысяч) і турэцкі (амаль 18,5 мiльёна) сайты Sputnik.

Як адзначае дацкая газета Jyllands-Posten, "калі прыкладна ў 2014 годзе такія міжнародныя СМІ, як Radio Free Europe, Deutsche Welle і Voice of America, пачалі сыходзіць з Балкан, то Расія зрабіла прама супрацьлеглае: у 2015 годзе ў Сербіі адкрыўся Sputnik. Нядаўна Бі-бі-сі вырашыла вярнуцца ў Сербію, але Sputnik ужо замацаваўся на мясцовым рынку. Паводле аналізу Цэнтра еўраатлантычных даследаванняў, Sputnik - адна з самых моцных інфармацыйных расійскіх платформаў, якая расце вельмі хутка". Зараз колькасць праглядаў сербскага сайта агенцтва складае 11 мільёнаў 172 тысяч у месяц, і ён уваходзіць у лік самых папулярных у краіне.

Дарэчы, у 2018 годзе Sputnik стаў першым расійскім інфармацыйным агенцтвам з вяшчаннем на грэчаскай мове, запусціўшы ў Афінах сайт і мультымедыйных хаб Sputnik Greece.

На думку нямецкай тэлерадыёкампаніі NDR, "Sputnik - "дзёрзкі джокер" сярод дзяржаўных СМІ... Яго рэцэпт - жорсткая палітыка ўперамешку з відэа са шчаняткамі...". Відаць, стратэгія з прыцягненнем шчанятак даказвае сваю эфектыўнасць.