Радыё

Алейнік: 22 тысячы футбольных мячоў атрымаюць сёлета школы Беларусі

У Беларусі стартавала рэспубліканская акцыя "Футбольныя мячы - школам", якую праводзіць Беларуская федэрацыя футбола сумесна з Міністэрствам адукацыі краіны.
Sputnik
Алейнік: 22 тысячы футбольных мячоў атрымаюць сёлета школы Беларусі

Прэс-сакратар Беларускай федэрацыі футбола Аляксандр Алейнік у інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь падзяліўся падрабязнасцямі акцыі.

Фінал Кубка Беларусі па футболе правядуць у Віцебску

"Акцыя ўпершыню была ініцыяваная ў 2013 годзе. У гэтым годзе 22 тысячы футбольных мячоў былі перададзеныя ў сталічныя і абласныя цэнтры фізічнага выхавання і спорту. А ў далейшым яны ўжо будуць размяркоўваць іх па школах нашай краіны ў залежнасці ад неабходнасці, гэта значыць туды, дзе яны больш патрэбныя", - распавядае Алейнік.

Па словах суразмоўцы Sputnik, галоўная мэта акцыі - стварыць умовы і магчымасці, каб кожнае дзіця на ўроку фізкультуры змагло пагуляць у футбол і стаць часткай гульні, любімай мільёнамі.

Пры наяўнасці магчымасці да ўдзелу ў акцыі федэрацыя імкнецца прыцягваць вядомых футбалістаў. Падкрэсліваючы важнасць акцыі, Аляксандр Алейнік адзначае, што поспехі ў прафесійным футболе могуць прыйсці толькі тады, калі ў краіне будзе добра развіты масавы футбол.

Каментар прэс-сакратара Беларускай федэрацыі футбола Аляксандра Алейніка слухайце на радыё Sputnik Беларусь.