Сурок Філ прадказаў раннюю вясну

2 лютага ў ЗША адзначаюць нацыянальны Дзень сурка: самы знакаміты сурок Амерыкі дае прагноз - як хутка скончыцца зіма.
Sputnik

МІНСК, 2 лют - Sputnik. Сурок Філ ў амерыканскім горадзе Панксатоні (штат Пенсільванія) прадказаў раннюю вясну, выбраўшы запіску са словам "вясна".

Ніягарскі вадаспад у лёдзе - фота

У Амерыцы і Канадзе 2 лютага традыцыйна пачынаюць адлік да заканчэння зімы. У гэты дзень там кожны год адзначаюць Дзень сурка.

Па паводзінах жывёлы людзі спрабуюць адказаць на галоўнае пытанне: ці хутка скончыцца зіма. У сонечнае надвор'е сурок, выходзячы з нары, палохаецца сваёй цені і хаваецца назад. Згодна з народным павер'ем, гэта значыць, што вясна прыйдзе яшчэ толькі праз шэсць тыдняў.

Калі ж на вуліцы пахмурна і ветрана, звярок можа затрымацца ля норкі, парадаваўшы ўсіх такім чынам хуткім надыходам вясны.

Дзень сурка адзначаюць з 1887 года. З часам рытуал зведаў змены. Напрыклад, у гэтым годзе спачатку ў норку пастукалі. Але, паколькі звярок не адгукнуўся, яго дасталі і паставілі на стол, дзе ляжалі дзве запіскі са словамі "зіма" і "вясна".

На радасць публікі, сурок павярнуў галаву ў бок "вясны" і людзі пачалі радавацца яе хуткаму прыходу.

Па статыстыцы метэаролагаў, прадказанні сурка спраўджваюцца толькі ў 39% выпадкаў. Але для амерыканцаў ужо даўно само свята значна важней прадказання.

Праходзіць яно у Пенсільванскім горадзе Панксатоні, насельніцтва якога ўсяго 6 тысяч. Аднак да Дня сурка ў горад прыязджае да 25 тысяч турыстаў з усяго свету.

Не гледзячы на холад, а ў гэты час года надвор'е ў гэтым рэгіёне, як правіла, марознае і снежнае, людзі збіраюцца на цэнтральнай плошчы задоўга да світання. Сёння ў 7 раніцы ў Панксатоні было мінус 14.

Тым не менш, больш за два дзясяткі тысяч чалавек, захутаўшыся ў цёплую вопратку, пастараліся заняць месцы бліжэй да нары сурка Філа.

Па традыцыі, бліжэй за ўсіх стаяць мужчыны ў чорных цыліндрычных капелюшах, яны і стукаюцца ў норку.

Цікава, што абаронцы жывёл ужо некалькі гадоў патрабуюць замены жывога звярка рабатызаваным. Як ставіцца да гэтага сурок Філ, які можа пазбавіцца і працы і ўсеагульнай увагі, не вядома.