МІНСК, 4 лют - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальны адрас спікеру Дзяржаўнай Думы і Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі Вячаславу Валодзіну з нагоды яго 55-годдзя.
"У Беларусі вас ведаюць як выдатнага палітычнага дзеяча і прыхільніка беларуска-расійскай інтэграцыі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка напісаў ў віншаванні, што на чале з Валодзіным расійскі парламент і парламенцкі сход будуць і далей памнажаць традыцыі супрацоўніцтва дэпутатаў на карысць двух брацкіх народаў.
Як паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, Лукашэнка пажадаў Валодзіну моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у рэалізацыі планаў.
У якасці старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Вячаслаў Валодзін працуе з 5 кастрычніка 2016 года.
У папярэднія гады расійскі палітык абіраўся ў якасці дэпутата парламента, працаваў у апараце ўрада і адміністрацыі прэзідэнта.