МІНСК, 4 лют - Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паднялася на адзін радок вышэй у рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт Sputnik.
На мінулым тыдні Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Санкт-Пецярбургу, абыграўшы расіянку Кацярыну Аляксандраву. Нягледзячы на пройгрыш за выхад у фінал галандцы Кікі Бертэнс беларуска па ачках здолела замацавацца ў топ-10 рэйтынгу WTA.
Згодна з абноўленым рэйтынгам, Сабаленка з 3565 ачкамі перамясцілася на дзявяты радок, на дзясятым засталася датчанка Караліна Вазняцкі. Лідыруе ў рэйтынгу японка Наомі Осака, на другім месцы - чэшка Петра Квітава, на трэцім - прадстаўніца Румыніі Сымона Халеп.
Яшчэ адна беларуская тэнісістка, Аляксандра Сасновіч, займае 33-ы радок, Вікторыя Азаранка - 48-я, Вера Лапко - 60-я.
На гэтым тыдні беларусак чака барацьба ў чвэрцьфінале Кубка Федэрацый у Браўншвейгу - спартсменкі будуць змагацца з камандай Германіі.