Відэа

Хлопец зрабіў прапанову каханай падчас матчу "Дынама" на "Мінск-Арэне"

Заўзятар мінскага хакейнага "Дынама" рамантычна прызнаўся ў каханні сваёй дзяўчыне, прапанаваўшы ёй стаць яго жонкай. Глядзіце на відэа, як адрэагавала дзяўчына на такую прапанову.
Sputnik

Кранальная гісторыя адбылася падчас хакейнага матчу паміж рыжскім і мінскім "Дынама": заўзятар сталічнай каманды зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне падчас перапынку ў сустрэчы.

Відэаролік, на якім захаваны гэты момант, апублікаваны на YouTube-канале мінскага "Дынама".

Такім чынам, паядынак 2 лютага на "Мінск-Арэне" запомніўся не толькі барацьбой на лёдзе, але і рамантычным жэстам аднаго з гледачоў. Заўзятар прама на трыбуне на вачах у шматтысячнай аўдыторыі прапанаваў сваёй каханай выйсці за яго замуж. Дзяўчына сказала "так"!