У мінулым годзе ў запаведніку нарадзіліся 11 дзіцянятаў гіганцкай панды. І да кітайскага Новага года іх не паказвалі публіцы.
Цяпер жа малышам вырашылі зладзіць свята - вальер, дзе жывуць дзеткі, упрыгожылі да свята і прынеслі цацкі. Медзведзяняты ацанілі падарункі.
Работнікі запаведніка, узяўшы малых на рукі, запісалі навагодні відэазварот, у якім павіншавалі ўсіх са святам ад імя пандаў.