МІНСК, 5 лют - Sputnik. У мінулым годзе ў Беларусі было зарэгістравана больш за 60 тысяч шлюбаў, распавёў журналістам у Мінску міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі.
Па словах чыноўніка, больш за палову такіх працэдур прайшло ва ўрачыстай абстаноўцы.
Таксама у 2018 годзе грамадзяне актыўна і ўрачыста рэгістравалі нараджэнні дзяцей - больш за восем тысяч, адсвяткавалі ў ЗАГСах 594 залатыя і 633 срэбныя вяселлі.
Усяго ж у мінулым годзе ў ЗАГСах Беларусі адбылося звыш 300 тысяч актаў грамадзянскага стану. Акрамя гэтага, на 2,5% у параўнанні з 2017-м павялічылася колькасць рашэнняў аб змене імя.
Усяго ж у краіне функцыянуе 148 аддзелаў ЗАГСа раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў, а таксама тры палацы шлюбаў.
Чытайце таксама:
- Беларусы сталі пазней браць шлюб
- Як па-беларуску называць сваякоў жаніха і нявесты пасля вяселля?