Фуркад можа прыехаць у Раўбічы на Чэмпіянат Еўропы

Плануецца, што ў першынстве возьмуць удзел больш за трыста біятланістаў.
Sputnik

МІНСК, 8 лют - Sputnik. Алімпійскі чэмпіён і шматразовы чэмпіён свету па біятлоне француз Мартэн Фуркад можа прыехаць у Раўбічы на чэмпіянат Еўропы, заявіў старшыня Беларускай федэрацыя біятлона Андрыян Цыбульскі.

Чэмпіянат Еўропы па біятлоне пройдзе ў Раўбічах з 18 па 24 лютага.

Фуркад можа прыехаць у Раўбічы на Чэмпіянат Еўропы

"Чэмпіянат Еўропы будзе вельмі прадстаўнічым. На маёй памяці такога чэмпіянату Еўропы не было, які будзе цяпер у Раўбічах", - сказаў Цыбульскі.

Па яго словах, на кантынентальнае першынство заявіліся 38 каманд - гэта больш за 300 біятланістаў.

"Снежны снайпер" праверыць Раўбічы перад ЧЕ па біятлоне

"Прыедуць вядомыя спартсмены Той жа Тар'ей Бё. Наша каманда выступіць асноўным складам, расійская, украінская, шведы прыедуць сюды", - сказаў Цыбульскі.

Цалкам магчыма, па словах кіраўніка БФБ, у Раўбічы прыедзе і Мартэн Фуркад, які не паехаў на этапы Кубка свету ў Паўночнай Амерыцы (Канада і ЗША).

"Зброя яго тут заяўлена", - адзначыў Цыбульскі.

"Наш гэты форум па заяўках наймацнейшы за ўвесь час правядзення, а мы яго пастараемся зрабіць і лепшым", - сказаў на заканчэнне Цыбульскі.