МІНСК, 8 лют - Sputnik. Фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" сёння стартуе ў Раўбічах, паведамляе карэспандэнт Sputnik.
Адборачныя спаборніцтвы праходзілі па ўсёй Беларусі на працягу зімы, цяпер дзясяткі юных страляючых лыжнікаў з усёй абласцей і Мінска будуць змагацца за прызы ў сваіх узроставых групах (малодшай, сярэдняй і старэйшай).
"168 юных спартсменаў, якія прайшлі шматступенны адбор, прабягуць спрынтарскую гонку і змешаную эстафету", - распавялі ў Беларускай федэрацыі біятлона (БФБ).
Сёння адбудзецца спрынт, а ў нядзелю, 10 лютага, змяшаная эстафета.
У БФБ звярнулі ўвагу, што "Снежны снайпер", які ў трэці раз праходзіць у Раўбічах, у гэтым годзе мае асаблівае значэнне.
"У гэтым годзе спаборніцтвы сярод школьнікаў адкрываюць вялікую біятлонную праграму, працягам якой стане Гонка Легенд (упершыню пройдзе зімой), провады з вялікага спорту нашых алімпійскіх чэмпіёнак Пхенчхана-2018 Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардзіна, Чэмпіянат Еўропы, а таксама Кубак федэрацыі", - растлумачылі у БФБ.
Дарэчы, Домрачава, хутчэй за ўсё, прыме ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання лепшых "снежных снайпераў" 10 лютага, якія атрымаюць магчымасць наведаць "Гонку легенд" з удзелам чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкі 16 лютага.