Сямашка ўручыў Сурыкаву Ордэн Пашаны

Дзяржаўная ўзнагарода Беларусі была ўручана былому расійскаму паслу па рашэнні Аляксандра Лукашэнкі, які такім чынам адзначыў асабісты ўнёсак дыпламата ў развіццё адносін паміж дзвюма краінамі.
Sputnik

МІНСК, 8 лют - Sputnik. Былы пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў атрымаў узнагароду падчас урачыстай цырымоніі ў сценах беларускай дыпмісіі ў Маскве.

Высокую беларускую ўзнагароду былы расійскі дыпламат атрымаў за асабісты ўнёсак у развіццё адносін паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама ўмацаванне саюзніцкіх адносін і стратэгічнага партнёрства.

Расійскую дыпмісію ў Беларусі Аляксандра Сурыкаў узначальваў на працягу 12 гадоў і за гэты час стаў дуаенам дыпламатычнага корпуса краіны.

"Аляксандр Аляксандравіч з'яўляецца паслядоўным і актыўным прыхільнікам ўмацавання ўсяго спектру беларуска-расійскага супрацоўніцтва, развіцця саюзнага будаўніцтва і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, усяляк спрыяў развіццю сувязяў паміж рэгіёнамі дзвюх краін", - адзначыў беларускі пасол Уладзімір Сямашка.

Па словах беларускага дыпламата, былы расійскі пасол праводзіў работу па забеспячэнні роўных правоў грамадзян дзвюх краін, што садзейнічала ўмацаванню дружбы паміж народамі.

Цікава, што Ордэн Пашаны Аляксандр Сурыкаў атрымаў дзякуючы адмысловаму ўказу прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, а само ўзнагароджанне прайшло напярэдадні прафесійнага свята дыпламатычнага работніка.

"Карыстаючыся выпадкам, віншую расійскіх калег з прафесійным святам. Расійская дыпламатыя заўсёды была на вышыні. Жадаем вам нязменных поспехаў у будучыні", - падкрэсліў Уладзімір Сямашка.

У сваю чаргу Аляксандр Сурыкаў падзякаваў беларускаму прэзідэнту, які даў высокую ацэнку яго працы ў якасці пасла Расіі ў Мінску.

"У Беларусі я адчуваў сябе як дома. Уражанні самыя выдатныя. Я стаўлюся да Беларусі таксама як і да Расіі. Былі розныя моманты, былі спрэчкі, але яны заўсёды вырашаліся на карысць нашага Саюза...", - нагадаў ён.