Радыё

Любімыя беларускія казкі: Несцерка

Партал Sputnik Беларусь пачынае серыю радыё-падкастаў для дзяцей.
Sputnik
Даведацца, з чаго пашытая Сіняя світа, дзе жыве Шчасце бедняка, колькі дзяцей у знакамітага казачнага героя Несцеркі, дзе расце Залатая яблынька і аб многім-многім іншым маленькія слухачы змогуць у адмысловым праекце радыё Sputnik - "Любімыя беларускія казкі".
Аўдыяверсіі казак стануць не толькі добрай дапамогай сучасным бацькам, якія не прадстаўляюць свайго жыцця без інтэрнэту, але і маленькай лічбавай энцыклапедыяй беларускай вуснай фальклорнай спадчыны.
"Жыў-быў сабе Несцерка і было ў яго дзетак шасцёрка, працаваць лянуецца, а красці баіцца..." - вы ведаеце, чым скончыцца гэтая гісторыя?..
"Любімыя беларускія казкі" на радыё Sputnik Беларусь паслухайце разам з дзецьмі.