МІНСК, 10 лют - Sputnik. Дзень закаханых у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пачалі святкаваць загадзя. Напярэдадні тут зладзілі абрадавае мерапрыемства "Кахаем па-беларуску".
Ніводнае беларускае свята не абыходзіцца без танцаў
© Sputnik / Альфрэд Мікус
У зімовыя халады, калі спыняліся працы ў поле, беларуская моладзь традыцыйна збіралася на вячоркі, для таго каб весела бавіць час, танчыць і, вядома, заляцацца адзін да аднаго. Атмасферу тых часоў узнавілі ў музеі, каб паказаць сучаснай моладзі, як бавілі свой час нашы продкі.
Дарослыя жанчыны вучылі моладзь спавіваць немаўля
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Закаханыя прайшлі "курс маладога байца"
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Свята прайшло згодна з народнымі традыцыямі: госці спявалі і танчылі, удзельнічалі ў яркіх забавах і конкурсах. Напрыклад, абралі сярод удзельнікаў самую "Спраўную пару". Каб атрымаць гордае званне, трэба было хутчэй і правільней усіх спавіць немаўля.
Лялькі-неразлучнікі - абарэг для пары закаханых
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Такія лялькі ахоўваюць саюз двух людзей
Асобная частка праграмы – выраб лялек-неразлучнікаў. Гэты адмысловы абярэг у старадаўнія часы ахоўваў саюз двух людзей, іх дарылі маладому і маладой у дзень вяселля.
Чытайце таксама: