Стыхійнае ўпрыгожванне дрэва зладзілі грамадскія актывісты Серабранкі і ўдзельнікі беларускага Клуба аматараў вязання. Усе жадаючыя маглі змайстраваць невялічкае сэрцайка сваімі рукамі і ўпрыгожыць ім дрэва. Фантазія ўдзельнікаў нічым неабмежаваная – толькі памерам сэрцайка, якое павінна было змясціцца ў далоні.
Арганізатары падкрэслілі, што іх мэта – не толькі ўпрыгожыць раён і прыцягнуць да прыгожага мерапрыемства жыхароў, але і перамагчы "кухоннае рабства", якое абмяжоўвае рукадзелле кватэрай ці нават адным пакоем.
Удзельнікаў акцыі падтрымлівалі вулічныя музыкі, а тыя, хто стаміўся, маглі падсілкавацца гарачай гарбатай і салодкімі прысмакамі.
Як выглядае адзінае ў Мінску дрэва кахання, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.