Радыё

Легенды Беларусі: чаго мы не ведаем пра Напалеона Орду

Сёння спаўняецца 212 гадоў, як на свет з'явіўся мастак, музыкант, літаратар, кампазітар і педагог Напалеон Орда, аўтар некалькіх тысяч гравюр, па якіх у сучаснасці рэстаўруюць старажытныя маёнткі і сядзібы.
Sputnik
Легенды Беларусі: чаго мы не ведаем пра Напалеона Орду

Будучы творца з'явіўся на свет у радавым маёнтку ў Варацэвічах (зараз гэта Брэсцкая вобласць). Але пасля паўстання 1831 года пад чужым імем ён уцёк ў Парыж і атрымаў статус эмігранта. У гэты ж час вызначыліся яго прыярытэты ў творчасці — заняткі музыкай і мастацтвам.

У сталіцы Францыі Напалеон Орда пазнаёміўся са светам парыжскай інтэлігенцыі — стаў сябрам Адаму Міцкевічу, пазнаёміўся з Іванам Тургеневым, Анарэ дэ Бальзакам, Стэндалем, Джузэпэ Вердзі, Феранцам Лістам, Гектарам Берліёзам і Фрыдэрыкам Шапэнам.

Хаім Суцін: жабрацтва ў Парыжы і самая дарагая карціна ў Беларусі

У музыке Напалеон Орда вядомы як заснавальнік беларускай школы фартэпіяннага мастацтва. Ён браў урокі кампазіцыі і ігры на фартэпіяна ў Фрыдэрыка Шапэна і Феранца Ліста. Яго творы гучалі са сцэн Францыі, Германіі, Польшчы, Расіі. Тады ж Напалеон Орда быў дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы да яе зачынення падчас рэвалюцыі 1848 года.

Таленавіты педагог, Напалеон Орда быў аўтарам цэлага шэрага твораў па тэорыі музыкі. Ен напісаў кнігу "Граматыка музыкі", якая шмат дзесяцігоддзяў лічылася адным з лепшых падручнікаў па тэорыі музыкі. Як кампазітар стварыў многія паланэзы, мазуркі, вальсы, накцюрны.

Ен шмат вандраваў па Францыі, Аўстрыі, Шатландыі, Іспаніі, Партугаліі і Паўночнай Афрыцы, дзе рабіў замалёўкі гарадскіх краявідаў. Пасля вяртання на радзіму ў 1856-м годзе яго ўвагу прыцягвалі старажытныя магнацкія палацы і сядзібы шляхцічаў, якія ужо ў той час часткова пачалі прыходзіць у запусценне. Орда спяшаўся захаваць гэтыя архітэктурныя цуды на паперы, бо на прыкладзе родных Варацэвічаў добра разумеў: няма нічога вечнага.

Паўсюль каханне: што не так з беларускім нацыянальным балетам "Анастасія"?

Зараз вялікая частка твораў Напалеона Орды знаходзіцца ў Нацыянальным музеі Кракава ў Польшчы, куды яны былі перададзены яго роднымі. Вялікая калекцыя літаграфій таксама знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Напалеон Орда ўвайшоў у гісторыю як майстар архітэктурнага краявіду. Сучасныя турыстычныя кампаніі Еўропы выкарыстоўваюць гравюры Напалеона Орды ў сваіх рэкламных буклетах. Яго замалёўкі сталі каштоўнай крыніцай для гісторыкаў архітэктуры і рэстаўратараў. Уявіць сябе, як выглядалі некаторыя ўжо няісныя беларускія маёнткі, сення можна толькі па малюнках Напалеона Орды.

Менавіта на іх сёння можна ўбачыць, як выглядалі ў XIX стагоддзі Віленскі ўніверсітэт, Свіслацкая гімназія, Бернардынскі манастыр у Віцебску, дзясяткі фальваркаў і сядзібаў дробнага дваранства.

У сучаснасці ў цэнтры Парыжа ў гонар Напалеона Орды ўсталявана памятная дошка. У Варацэвічах створаны музей і дзейнічае мастацкя галерэя. Імем Напалеона Орды названая вуліца ў Мінску.

Да дэнамінацыі на статысячнай купюры можна было ўбачыць адну з самых вядомых гравюр Напалеона Орды "Нясвіжскі замак".