Лідар ВІА "Сябры": выступаць у Афганістане было страшна - стралялі ўсюды

Артыст Анатоль Ярмоленка распавёў пра небяспеку, з якой яму давялося сутыкнуцца падчас гастроляў, напярэдадні 15 лютага калі з Афганістана былі выведзены савецкія войскі.
Sputnik

Канцэрты савецкіх артыстаў у 1980-я часам праходзілі за калючым дротам, начаваць ім прыходзілася ў казармах, а харчавацца - на палявых кухнях. На гастролях у Афганістане пабываў і лідар вакальна-інструментальнага ансамбля "Сябры" Анатоль Ярмоленка, цяпер ён прызнаецца: было страшна.

Аднойчы ўдзельнікі ансамбля апынуліся пад абстрэлам, начаваць нярэдка прыходзілася ў вайсковых частках. Часам літаральна аказваліся пад кулямі: стралялі тады паўсюль.

На вайне немагчыма не сутыкнуцца з бядой: Ярмоленка успамінае, як аднойчы ўдзельнікі ансамбля ўвайшлі пасля канцэрту ў казарму і ўбачылі шклянку, накрытую хлебам: салдаты паміналі чалавека, з якім артысты размаўлялі яшчэ напярэдадні.

Аб небяспечных гастролях у Афганістане лідар ВІА "Сябры" Анатоль Ярмоленка ўспамінае і сёння: бывалі ў розных гарадах - Шындандзе, Кабуле, Гераце, Кандагары.