МІНСК, 12 лют - Sputnik. Паміж беларусамі і палякамі існуе паразуменне, заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў гутарцы з новым паслом Беларусі ў Польшчы Уладзімірам Чушавым.
"Гэта не чужы нам народ", - цытуе Лукашэнку інфармацыйнае агенцтва БелТА.
Прэзідэнт даручыў паслу больш актыўна даводзіць нацыянальныя інтарэсы Беларусі да польскага боку. На думку Лукашэнкі, у цяперашні час двухбаковыя адносіны складаюцца не без праблем, але ўсе яны вырашальныя.
"І для гэтага трэба зрабіць усё, таму што наступныя гады для беларуска-польскіх адносінаў будуць вызначальнымі на вялікую перспектыву", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу пасла на тым, што польскі бок не павінен чакаць ніякіх пагрозаў з боку Беларусі.
"Але гэта не значыць, што калі яны будуць бразгаць зброяй, то мы будзем спакойна на гэта глядзець. У тым ліку улічваючы нашу сумесную беларуска-расійскую групоўку на гэтым напрамку", - заявіў Лукашэнка.