МІНСК, 13 лют - Sputnik. Больш за тры сотні кандыдатаў прэтэндуюць у 2019 годзе на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру, паведаміў Нарвежскі нобелеўскі камітэт.
"На Нобелеўскую прэмію міру у 2019 годзе прэтэндуюць 304 кандыдата, сярод якіх 219 чалавек і 85 арганізацый", - гаворыцца ў паведамленні.
У камітэце таксама адзначылі, што больш за ўсё заявак з намінацыямі было атрымана ў 2016-м - тады агульная колькасць кандыдатаў склала 376.
У адпаведнасці з правіламі камітэт не выдае імёны намінантаў, а таксама тых, хто прапанаваў кандыдатуры. Дадзеная інфармацыя можа быць апублікаваная толькі праз 50 гадоў з моманту ўручэння прэміі.
У мінулым годзе прэмію міру была прысуджана ўрачу-гінеколагу Дзянісу Муквеге з Конга і Надзі Мурад з Ірака за іх работу па барацьбе за правы жанчын і ў галіне дапамогі ахвярам сэксуальнага гвалту.