Пуцін і Лукашэнка разам пакаталіся на лыжах

Перамовы лідараў дзвюх краін працягнуцца аж да пятніцы, на іх будуць абмяркоўвацца важнейшыя пытанні двухбаковых адносінаў афіцыйных Масквы і Мінска.
Sputnik

МІНСК 13 лют - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі і яго расійскі калега апрабавалі адзін з схілаў у Сочы, пракаціўшыся на горных лыжах.

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка ўзялі невялікую паўзу ў перамовах, якія будуць доўжыцца аж да пятніцы. Лідары дзвюх краін адправіліся на курорт у гарах.

Зараз на горналыжных схілах паблізу Сочы шмат снегу і цёплае сонечнае надвор'е (каля + 5°C).

Перад пачаткам перамоваў Уладзімір Пуцін выказваў надзею, што, акрамя гутаркі з Аляксандрам Лукашэнкам атрымаецца апрабаваць горныя лыжы і крыху адпачыць.

Беларускі прэзідэнт пры гэтым прызнаўся, што паспеў раніцай пакатацца на горнай трасе. "Дзякуй за тыя трасы, якія былі падрыхтаваныя. Мы ўжо пракаціліся па трасах сочынскага: для мяне гэта родны дом", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка не шкадаваў кампліментаў.

"Сёння гэта зусім іншы курорт, зусім іншая тэрыторыя, я рады, што ў свой час беларусы пабудавалі тут свой дом", - сказаў ён.

Прэзідэнт Беларусі нагадаў, што ў нашай краіны ў Сочы ёсць дзве гасцініцы і асабнякі, якія запоўненыя турыстамі, прычым не толькі беларускімі.

У Сочы з 13 па 15 лютага беларускі прэзідэнт і яго расійскі калега абмяркуюць складанасці ў адносінах паміж краінамі.

Акрамя гэтага, плануецца, што Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка заслухаюць даклады аб першых выніках дзейнасці Рабочай групы па інтэграцыі, якая займаецца рэвізіяй дамовы аб Саюзнай дзяржаве.