Лукашэнка ўзнагародзіў афганцаў за дасягненні ў грамадскай дзейнасці

У Беларусі праходзяць мемарыяльныя мерапрыемствы, звязаныя з 30-й гадавінай вываду савецкага кантынгенту войскаў з Афганістана.
Sputnik

МІНСК, 14 лют - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ, згодна з якім ордэнамі і медалямі ганараваныя прадстаўнікі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане", паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Ордэнам Пашаны ўзнагароджваюцца:

  • старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Міхаіл Жукевіч
  • старшыня Мінскай абласной арганізацыі Павел Крэс
  • старшыня Маскоўскай раённай арганізацыі Мінска Павел Шэцько.

Медалём "За працоўныя заслугі" адзначаюцца:

  • старшыня савета Баранавіцкай гарадской арганізацыі Мікалай Асташка
  • намеснік старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Мікалай Баброў
  • старшыня Пастаўскай раённай арганізацыі Валерый Лушчык,
  • старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Алег Хватынец.

У прэс-службе беларускага прэзідэнта адзначылі, што беларускія афганцы атрымалі ўзнагароды за значныя поспехі ў грамадскай дзейнасці. Пры гэтым адзначаецца сур'ёзны асабісты ўнёсак у развіццё руху ветэранаў сярод воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія ўдзельнічаюць у патрыятычным выхаванні моладзі.