Радыё

Максімава: за сем дзён можна і закахацца, і разлюбіць чалавека

Выканаўца галоўнай ролі ў новай расійскай камедыі "Сем вячэр", актрыса Паліна Максімава ў дзень Святога Валянціна разважае пра тое, што такое сапраўднае каханне.
Sputnik

Камедыя "Сем вячэр" расійскага рэжысёра Кірыла Плятнёва стартуе ў беларускім пракаце 14 лютага. Гэта фільм пра складаныя адносіны маладой шлюбнай пары, якая рашыла даць яшчэ адзін шанец свайму каханню.

"Што такое каханне? - аддача. Мне вельмі спадабалася, як сказаў пра гэта Пётр Мамонаў: "У любові адзін дзеяслоў - "аддаваць". І гэта сугучна майму разуменню кахання. Калі ты можаш без астачы дзяліць з чалавекам усё - і шчасце, і пакуты, і хваробы, і гора, і радасці. Гэтае жаданне бязвыплатна аддаваць і служыць чалавеку", - кажа Максімава.

Пры гэтым акторка катэгарычна не згодна з крылатым выразам "кахаюць не за штосьці, а насуперак".

"Альбо ты кахаеш, ці не, усё вельмі проста. Калі чалавек задае пытанне "за што?" ці "насуперак чаму?", гэта ўжо не каханне. У каханні людзі шчаслівыя, у каханні чалавек не здольны на злыя пачуцці, не здольны зайздросціць, асуджаць. У каханні чалавек адкрыты свету", - падсумоўвае Максімава.

У камедыйным фільме "Сем вячэр" таксама здымаліся любімыя гледачом акцёры Алена Якаўлева і Уладзімір Ільін. Ці прынясе ўдачу героям магічная лічба 7, можна даведацца, паглядзеўшы карціну.

Фрагмент гутаркі з галоўнай гераіняй фільма "Сем вячэр", актрысай Палінай Максімавай слухайце на радыё Sputnik Беларусь.