Вясна ўсё бліжэй: у Белавежскую пушчу вярнуліся журавы

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у Беларусі ў бліжэйшыя дні захаваецца досыць цёплае надвор'е.
Sputnik

МІНСК, 14 лют - Sputnik. Першыя пералётныя птушкі пачалі вяртацца ў Белавежскую пушчу ў сярэдзіне лютага, паведаміла ў чацвер прэс-служба нацыянальнага парку.

Палявыя жаваранкі ўжо вярнуліся ў Беларусь - як яны даведаліся, што тут цёпла?

Напярэдадні арнітолагі ў Гродзенскай вобласці ўбачылі першых прадвеснікаў надыходзячай вясны - у заказніку "Гродзенская Свіслач" назіралі жаваранкаў.

"Па-сапраўднаму нечаканым і адначасова прыемным стала з'яўленне ў месцах свайго рэгулярнага гнездавання першых шэрых гусей і шэрых журавоў", - сказалі ў парку.

Там таксама адзначылі, што першыя пары гэтых птушак былі заўважаны паблізу ўрочышча Зляціна на паўднёва-заходняй ускраіне Белавежскай пушчы.

Па словах спецыялістаў парку, з вяртаннем першых пералётных птушак можна казаць пра хуткі надыход кліматычнай вясны.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у Беларусі ў бліжэйшыя дні захаваецца досыць цёплае надвор'е: уначы магчымыя невялікія замаразкі да -3°С, а вось удзень тэмпература можа падымацца да адзнакі + 8°С.