МІНСК, 15 лют - Sputnik. Беларусь і Расія працуюць над арганізацыяй сумесных культурных мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 75-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, сказаў міністр культуры Юрый Бондар.
Сумесна краіны таксама рыхтуюцца да святкавання гадавіны вызвалення Беларусі і тысячагоддзя Брэста. Беларусь прапануе правесці сумесную выставу праекта "Тэрыторыя перамогі" на базе Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны. Яе спадзяюцца арганізаваць сумесна з Цэнтральным музеем Вялікай Айчыннай вайны ў Маскве.
Бондар таксама плануе працягнуць музеефікацыю Брэсцкай крэпасці і стварыць там экспазіцыю пра воінаў-інтэрнацыяналістаў у памяшканнях Паўднёвай казармы. Таксама плануюць заняцца працамі на руінах і ў падвалах Белага палаца, дзе быў падпісаны Брэсцкі мір.
Таксама сіламі Саюзнай дзяржавы праектуецца помнік Ржэўскай бітве. Адкрыць яго плануюць да наступнага года, адзначыў калега Бондара міністр культуры Расіі Уладзімір Мядзінскі.