Радыё

Дзмітрыеў: перамога БАТЭ над "Арсеналам" можа каштаваць Унаі Эмеры кар'еры

Пасля пройгрышу англічан на "Барысаў-Арэне" матч у адказ БАТЭ - "Арсенал" у Лондане пройдзе для іх галоўнага трэнера Унаі Эмеры ў стылі "пан або прапаў", лічыць спартыўны аглядальнік Алег Дзмітрыеў.
Sputnik
Дзмітрыеў: перамога БАТЭ над "Арсеналам" можа каштаваць Унаі Эмеры кар'еры

Нечаканая перамога БАТЭ над лонданскім "Арсеналам" ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы стала сапраўдным падарункам для закаханых у футбол беларускіх заўзятараў. Як ужо паведамляў Sputnik, матч БАТЭ - "Арсенал", які прайшоў у Дзень Святога Валянціна на "Барысаў-Арэне", завяршыўся з лікам 1:0 на карысць беларусаў.

Бага пра перамогу над "Арсеналам": гэта было лепш, чым сэкс

Акрамя удачы, на такі вынік паўплывалі яшчэ некалькі фактараў. Па-першае, "Арсенал" прыехаў у Беларусь не самым моцным складам, вырашыўшы ўзяць перамогу малой крывёю. І, па-другое, на лязе нападу былі досыць прафесійныя гульцы ў складзе БАТЭ. Такія ўражанні ад матчу выказаў спартыўны аглядальнік Sputnik і дасведчаны футбольны заўзятар Алег Дзмітрыеў.

"Я яшчэ да матчу даваў прагноз, што ў БАТЭ ёсць шанцы - гэта кантроль мяча і дакладнасць паса. З кантролем мяча ўчора атрымлівалася не вельмі добра, але ў патрэбны момант дзякуючы гэтаму кантролю БАТЭ мог выносіць мяч са штрафной. Атрымалася як раз адна вырашальная дакладная перадача пры выкананні штрафнога. Драгун філігранна замкнуў перадачу партнёра і гэта адыграла сваю ролю", - сказаў Дзмітрыеў.

Што тычыцца каманды, якая прайграла, то суразмоўца Sputnik адзначыў не надта сыграны склад "Арсенала" і тое, што настаўнік лонданцаў Унаі Эмеры ўсё яшчэ прыстасоўваецца да падапечных.

"Эмеры дасведчаны трэнер, ён ведае, як выйграваць еўрапейскія турніры. Але пакуль з "Арсеналам" ён яшчэ не асвоіўся. І вось зараз пачынаецца самае цікавае, таму што матч у адказ у Лондане пройдзе для Эмеры ў стылі "пан або прапаў". Акцыянеры лонданскага "Арсенала" могуць дараваць усё што заўгодна, але не пройгрыш БАТЭ ў Лізе Еўропы", - лічыць Дзмітрыеў.

Па словах суразмоўцы Sputnik, гэты турнір не занадта цікавы англійскім клубам, але адна справа - прайграць ўмоўнаму "Мілану" ці "Бруге", і зусім іншая - гэта пройгрыш БАТЭ, які па суме дзвюх сустрэч можа каштаваць Унаі Эмеры кар'еры.

Верагодна, напярэдадні Святы Валянцін быў беларусам па нацыянальнасці і дапамог БАТЭ перамагчы "Арсенал", пажартаваў спартыўны аглядальнік.

Поўную версію размовы са спартовым аглядальнікам Алегам Дзмітрыевым слухайце на радыё Sputnik Беларусь.