Лукашэнка і Пуцін могуць пазмагацца сёння на лёдзе

Кіраўнікі дзяржаў падчас чарговага дня візіту Лукашэнкі ў Расію заслухаюць даклады міністраў адукацыі, культуры і спорту дзвюх краін.
Sputnik

МІНСК, 15 лют - Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін могуць згуляць сёння ў хакей, пра гэта паведаміў журналістам прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.

Пуцін і Лукашэнка разам пакаталіся на лыжах

Лукашэнка з мінулай серады знаходзіцца з афіцыйным візітам у Сочы, дзе праходзяць перамовы кіраўнікоў Расіі і Беларусі. Па словах Пяскова, у пятніцу прэзідэнты абмяркуюць супрацоўніцтва ў сферах адукацыі, культуры і спорту.

"Яны (прэзідэнты - Sputnik) выслухаюць даклады міністраў культуры, міністраў адукацыі і міністраў спорту, якія таксама ў гэтых перамовах будуць удзельнічаць", - сказаў Пяскоў, адзначыўшы, што такі фармат дастаткова новы, і ён падкрэслівае, што абодва бакі надаюць вялікае значэнне паглыбленню партнёрскіх узаемаадносін.

Прэс-сакратар заўважыў, што зносіны Лукашэнкі і Пуціна працягнуцца ў розных фарматах. Не выключана, што кіраўнікі дзяржаў згуляюць у хакей.

"Мы нават не выключаем, што яны могуць прыняць рашэнне разам і ў хакей пагуляць ўжо ў другой палове дня", - падкрэсліў Пяскоў.

Ён адзначыў, што прэзідэнты наведаюць адукацыйны цэнтр "Сірыус", які быў створаны на базе алімпійскай інфраструктуры ў Сочы. Магчыма, там Лукашэнка і Пуцін выйдуць на лёд, калі прымуць такое рашэнне. Раней падчас візіту прэзідэнты ўжо пакаталіся на лыжах.

Напярэдадні ў Сочы прайшоў саміт прэзідэнтаў Расіі, Ірана і Турцыі. Пасля афіцыйных мерапрыемстваў з удзелам лідараў трох краін у нефармальнай гутарцы да іх далучыўся і Лукашэнка - прэс-служба Крамля апублікавала фота, дзе беларускі прэзідэнт п'е гарбату разам з Пуціным, Эрдаганам і Рухані.