У сталічным Батанічным садзе 14 лютага адкрыўся фестываль велізарных кітайскіх ліхтароў. Некалькі дзясяткаў майстроў 12 дзён збіралі незвычайныя фігуры з металу і тканіны, усе матэрыялы для гэтага спецыяльна везлі з Паднябеснай. Дзякуючы падсветцы фігуры здаюцца бязважкімі.
У парку да 31 сакавіка пасяліліся панды, гарылы, сланы, бегемоты, выраслі незвычайныя расліны - усяго больш за 500 экспанатаў. Галоўнай фігурай стаў гіганцкі цмок. Але дакрануцца да незвычайных ліхтароў нельга, каб не пашкодзіць тканіну.