Прырода Рускай Поўначы суровая, але з божай дапамогай у манахаў атрымалася збіраць на востраве яблыкі 60 гатункаў, грушы, слівы, агрэст, парэчку і маліну, а ў цяпліцах вырошчваць памідоры, кавуны, гарбузы, рэпу і зелянушкі, а цяпер яшчэ і ананасы.
Гэтыя экзатычныя для Расіі плады манахі высадзілі ў цяпліцу са штучным падагрэвам два гады таму, яны прыжыліся і растуць разам з агуркамі і салатай.
Адзначаецца, што хоць садавіна і невялікага памеру, але сакавітая, саспелая і вельмі-вельмі салодкая.