Фотафакт: юбілей Чэслава Немена адсвяткавалі на яго радзіме

Знакамітага земляка дагэтуль успамінаюць аднавяскоўцы, а ў яго родную хату прыязджаюць турысты з усяго свету.
Sputnik

МІНСК, 18 лют - Sputnik. Мегазорка і культавы польскі музыка Чэслаў Немен нарадзіўся на Беларусі ў вёсцы Старыя Васілішкі 16 лютага 1939 года. Сёння тут знаходзіцца Дом-музей, дзе захоўваюцца фотаздымкі і уласныя рэчы знакамітага беларуса. Паглядзець на месца, дзе ён нарадзіўся, прыязджаюць турысты з усяго свету.

Фотафакт: юбілей Чэслава Немена адсвяткавалі на яго радзіме
Фотафакт: юбілей Чэслава Немена адсвяткавалі на яго радзіме

У гэтым годзе аматары рок-музыкі святкавалі 80-годдзе са дня нараджэння Чэслава Немена. Яго называлі каралём рок-музыкі ўсёй Усходняй Еўропы, але на пачатку музыкальнай гісторыі крытыкі не ўспрымалі яго творчасць, а арганізатары канцэртаў перашкаджалі працаваць.

Фотафакт: юбілей Чэслава Немена адсвяткавалі на яго радзіме
Фотафакт: юбілей Чэслава Немена адсвяткавалі на яго радзіме

Але талент перамог, аб чым сведчыць ужо тое, што па колькасці залатых дыскаў Немен спаборнічаў з "Бітлз", а яго песня "Sen o Warszawie" стала неафіцыйным гімнам Варшавы.

Фотафакт: юбілей Чэслава Немена адсвяткавалі на яго радзіме
Фотафакт: юбілей Чэслава Немена адсвяткавалі на яго радзіме

У музеі на радзіме дакладна ўзноўлена атмасфера, пры якой да канца 1950-ых гадоў тут жыла сям’я Выджыцкіх (спраўдная фамілі Немена, - Sputnik). Нягледзячы на сваю папулярнасць ураджэнец Старых Васілішкаў заўсёды з цеплынёй успамінаў сваіх аднавяскоўцаў, чым яны адказваюць Чэславу зараз.