Міністэрства культуры плануе рэфарміраваць Нацыянальную тэатральную прэмію

У планах таксама змяніць канцэпцыю развіцця Вялікага тэатра оперы і балета.
Sputnik

МІНСК, 18 лют - Sputnik. Міністэрства культуры Беларусі плануе рэфарміраваць Нацыянальную тэатральную прэмію, паведаміў падчас  калегіі па выніках 2018 года кіраўнік ведмства Юрый Бондар.

"Гэта ўсё па блаце": каму і за што ўручылі Нацыянальную тэатральную прэмію

"Галоўная задача тэатральнай прэміі складаецца ў тым, каб развіваць лепшыя і прагрэсіўныя тэндэнцыі, паказваць новыя імёны і вызначаць арыентыры развіцця тэатра на перспектыву", - цытуе яго БелТА.

Па словах міністра, змены чакаюць і Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета. Плануецца пашыраць нацыянальны рэпертуар, зрабіць акцэнт на моладзі і пашырыць удзел у пастаноўках беларускіх кадраў. Менавіта такую канцэпцыю прапанаваў новы мастацкі кіраўнік тэатра Валянцін Елізар’еў. Такім чынам, Вялікі тэатр стане месцам, дзе змогуць паказаць сябе лепшыя творчыя сілы Беларусі.

Ацэньваючы дзейнасць беларускіх тэатраў у 2018 годзе, міністр падкрэсліў, што беларускія тэатры пераадолелі крызіс даверу гледачоў, у тым ліку,  дзякуючы новым рэжысёрам. Аб гэтым сведчаць лічбы: колькасць тэатральных паказаў павялічылася на 300, колькасці гледачоў – на 66 тысяч чалавек.

У лідарах тэатральнай сферы -  Купалаўскі тэатр і Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Юрый Бондар звярнуў увагу, што менавіты гэтыя тэатры не баяцца адыйсці ад забаўляльнасці і звярнуцца да беларускай гісторыі, гультуры і штодзённых грамадскіх праблем.

Пацверджаннем таго, што беларускі тэатр выходзіць з застойнага становішча з’яўляецца і праца маладых рэжысёраў.

"У тэатры паступова ідзе працэс змены тэатральных пакаленняў, побач з класічным тэатрам развіваюцца і атрымліваюць грамадскую падтрымку наватарскія тэндэнцыі. Мы пашырым падтрымку тэатральнай моладзі", - паабяцаў Бондар.

Чытайце таксама: