Міну часоў ВАВ знайшлі ў цэнтры Гродна

Небяспечны прадмет, які выявілі пры пракладцы камунікацый, адразу ж забралі сапёры.
Sputnik

ГРОДНА, 18 лют - Sputnik. Міну часоў Вялікай Айчыннай вайны знайшлі ў Гродне на вуліцы Дзяржынскага, калі пракладалі камунікацыі, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Пахаванне часоў ВАВ знайшлі ў Брэсце на месцы будаўніцтва элітнага жылля

Небяспечны прадмет быў знойдзены у панядзелак, 18 лютага, каля сцяны аднапавярховага жылога дома. Знаходка ўжо канфіскавана сапёрамі з зямлі і будзе знішчаная на палігоне.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслава Васілеўскага, зараз небяспекі для гараджан няма - як толькі небяспечны прадмет выявілі, будаўнічыя работы былі прыпыненыя, а на месца прыбылі супрацоўнікі экстранных службаў.

Як міна патрапіла на ўчастак, пакуль дакладна не вядома. Мясцовыя жыхары мяркуюць, што гэта магло адбыцца падчас баёў за вызваленне Гродна ў 1944 годзе.