Лукашэнка павіншаваў Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння

Беларуская праваслаўная царква здолела заняць годнае месца ў грамадстве дзякуючы высокім традыцыям, якія ёй удалося захаваць.
Sputnik

МІНСК, 19 лют - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі накіраваў віншаванне ў адрас Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла з нагоды дня нараджэння, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Паводле яго слоў, праваслаўная царква ў нашай краіне дзякуючы захаванню высокіх традыцый гуманнасці і міласэрнасці знаходзіцца на годным месцы.

"Няхай і ў далейшым расце і мацнее аўтарытэт праваслаўя, якое з'яўляецца маральным ідэалам для многіх людзей, натхняючы іх на стваральную працу", - напісана ў віншаванні.

Беларускі лідар пажадаў Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, каб ажыццявіліся ўсе ягоныя планы, якія паслужаць дабром для беларусаў і царквы, а таксама добрага здароўя.

Мітрапаліту Паўлу сёння споўнілася 67 гадоў. Беларускую праваслаўную царкву ён узначальвае з 2013 года. У гэтым сане ён змяніў Мітрапаліта Філарэта, які цяпер захоўвае прыстаўку ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.